У рамках папулярызацыі беларускай мовы сярод вучняў ГПД 2-3 класаў 17 лістапада 2016 года выхавацелем Н. М. Праваторавай была праведзена гульня пад назвай “І гуляем, і вучымся”. Мэтай гэтай гульні было развіццё пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў, пашырэнне іх ведаў, сістэматызацыя слоўнікавага запасу, выхоўванне моўных пачуццяў і ўвага да беларускага слова.
Вучням былі прапанаваны розныя заданні: рашыць слоўнікавыя прыклады, разгадаць рэбусы, пераставіць літары ў словах і прачытаць новае слова, перакласці словы з беларускай мовы на рускую і наадварот.
Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, гулялі ў гульні.












Н. М. Праваторава, выхавацель ГПД