Цікава і змястоўна прайшло ў 3 «Б» класе мерапрыемства «Падарожжа па роднай мове». Вучні здзейснілі сапраўдную вандроўку па скарбонцы роднага слова: адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў моўных конкурсах і знаёміліся з прыгожымі меткімі беларускімі словамі і выразамі, якія лепш дапамагаюць адчуць прыгажосць і мілагучнасць роднага слова. Гэта незвычайнае «падарожжа» дало магчымасць вучням пераканацца, што вывучэнне роднай …
Рубрика: Вывучаем бeларускую мову
Окт 22
Таямніцы роднага слова
22 кастрычника ў 1б класе пад кіраўніцтвам Канаплёвай Таццяны Віктараўны прайшла пазнавальная гульня «Таямніцы роднага слова». Конкурс звязаны з назвамі садавіны, гародніны, ягад і страў. Адгадвалі, пра што ідзе гаворка, здзіўляліся нязвыкламу гучанню самабытных беларускіх слоў. Малявалі, перакладалі прыгожыя і складаныя беларускія выразы на рускую мову. Мерапрыемства адбылося пазнавальнае і цікавае, пакінула прыемныя адчуванні
Окт 15
Таямніцы і скарбы беларускай мовы і культуры
У мэтах папулярызацыі беларускай мовы для вучняў 9″Б» класа пад кіраўніцтвам Лукашэвіч Кіры Сяргееўны была праведзена віктарына «Таямніцы і скарбы беларускай мовы і культуры». Вучням прапанавалася перакласці на родную мову самабытныя беларускія словы, якія часта выклікаюць цяжкасці або здзіўленне. Яны адказвалі на пытанні пра жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра …
Окт 08
Смак беларускай мовы
У рамках беларускіх чацвяргоў 8 кастрычніка ў 4 “Б” класе прайшоў конкурс чытачоў “Смак беларускай мовы”. Галоўнай тэмай мерапрыемства стала прыгажосць роднага слова і восеньскія матывы ў беларускай літаратуры. У конкурсе прынялі ўдзел амаль усе вучні класа. На працягу мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра і ўтульнасці. Дзеці ўважліва слухалі і адказвалі на пытанні. Дадзенае …
Окт 01
Гульня «Размаўляй са мной па-беларуску»
…Хацеў бы я, Каб ты не забывала, Што мову я не для сябе бярог. Хацеў бы я, Каб ты размаўляла, Каб папраўляць цябе ніхто не змог. Дачка мая, хачу, каб шлях кароткі Да шчасця быў, Каб ты яго знайшла, Каб мову ты Сваіх бацькоў і продкаў, Як вернасць, як сумленне, Берагла! З таких радкоў пачалася …
Сен 24
Віртуальнае падарожжа «Беларуская байка»
24.09 у 8 «Б» класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Юнсаль Аксаны Анатольеўна адбылося пазнавальнае мерапрыемства «Віртуальнае падарожжа «Беларуская байка» Вучні ўспаміналі вядомыя беларускія казкі, легенды і байкі, удакладнялі, чым казка адрозніваецца ад легенды. У бяседу ўключылі творы Кандрата Крапівы — караля беларускай байкі, абмеркавалі легенду пра магілёўскага волата Машэку, а таксама любімыя беларускія казкі і …
Сен 17
Віктарына «Мая Беларусь»
У рамках беларускіх чацвяргоў 17 верасня ў 2 “Б” класе прайшла займальная і пазнавальная віктарына “Мая Радзіма”. Галоўнай мэтай мерапрыемства было паглыбіць веды дзяцей пра нашу краіну, яе сімвалы, прыроду і традыцыі. Быць беларусам – гэта значыць ганарыцца сваей зямлей, паважаць родную мову, берагчы прыроду і памятаць гераічнае мінулае сваіх продкаў. Наша Радзіма – гэта …
Сен 10
Дзень беларускага пісьменства
10.09 у 7″Б» класе адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці. XXXIII Дзень беларускага пісьменства прайшоў 5-6 верасня ў Касцюковічах, радзіме славутых майстроў слова Аркадзя Куляшова, Алеся Пісьмянкова, Івана Чыгрыныва. Вучні расказалі пра гісторыю гэтага свята, пра нашых выбітных землякоў, класікаў беларускай літаратуры, і з вялікім захапленнем прачыталі ўрыўкі з іх твораў. У наступным годзе Дзень …
Май 21
Беларусь — мая Радзіма
Май 14
Размаўляй па-беларуску
Сёння, 14 мая, у 5 «Б» класе адбылося яскравае мерапрыемства «Размаўляй па-беларуску». Вучні шмат чаго даведаліся пра традыцыйнае адзенне беларусаў: назвы і прызначэнне, нацыянальныя сімвалы і арнаменты, іх значэнне і месца ў жыцці беларускага чалавека. Навучэнцы весела і цікава бавілі час, шмат чаго пазналі і замацавалі на практыцы. Падрыхтавала класны кіраўнік Лабкова Інга Уладзіміраўна

























































































