…Хацеў бы я,
Каб ты не забывала,
Што мову я не для сябе бярог.
Хацеў бы я,
Каб ты размаўляла,
Каб папраўляць цябе ніхто не змог.
Дачка мая, хачу, каб шлях кароткі
Да шчасця быў,
Каб ты яго знайшла,
Каб мову ты
Сваіх бацькоў і продкаў,
Як вернасць, як сумленне,
Берагла!
З таких радкоў пачалася 1 кастрычника ў рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 4 «В» класе гульня «Размаўляй са мной па-беларуску».
Удзельнікі гульні
нагадалі вядомыя словы і пазнаёміліся з новымі. Вучні спрабавалі ўжываць іх у размове,
складалі з імі сказы, вывучылі невялікія вершы на роднай мове.
Па заканчэннi гульнi ўдзельнiкi самi зрабiлi пазлы i прадэманстравалi iх аднакласнiкам.
























































































