Смак беларускай мовы

У рамках беларускіх чацвяргоў 8 кастрычніка ў 4 “Б” класе прайшоў конкурс чытачоў “Смак беларускай мовы”. Галоўнай тэмай мерапрыемства стала прыгажосць роднага слова і восеньскія матывы ў беларускай літаратуры.

У конкурсе прынялі ўдзел амаль усе вучні класа. На працягу мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра і ўтульнасці. Дзеці ўважліва слухалі і адказвалі на пытанні.

Дадзенае мерапрыемства дапамагло пашырыць слоўнікавы запас, паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.Кожны вучань сур’ёзна падышоў да выбару твора.

Конкурс падарыў усім выдатны настрой і яшчэ больш аб’яднаў наш класны калектыў.

Падрыхтавала класны кіраўнік Сідарэнка Аляксандра Яўгеньеўна