У мэтах папулярызацыі беларускай мовы для вучняў 9″Б» класа пад кіраўніцтвам Лукашэвіч Кіры Сяргееўны была праведзена віктарына «Таямніцы і скарбы беларускай мовы і культуры». Вучням прапанавалася перакласці на родную мову самабытныя беларускія словы, якія часта выклікаюць цяжкасці або здзіўленне. Яны адказвалі на пытанні пра жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і іншых. А таксама ўспомнілі славутыя беларускія прыказкі і прымаўкі. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і ўтульнай атмасферы і запомнілася на доўгі час.

Окт 15
























































































