Падарожжа па роднай мове

Цікава і змястоўна прайшло ў 3 «Б» класе мерапрыемства «Падарожжа па роднай мове». Вучні здзейснілі сапраўдную вандроўку па скарбонцы роднага слова: адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў моўных конкурсах і знаёміліся з прыгожымі меткімі беларускімі словамі і выразамі, якія лепш дапамагаюць адчуць прыгажосць і мілагучнасць роднага слова. Гэта незвычайнае «падарожжа» дало магчымасць вучням пераканацца, што вывучэнне роднай мовы – сапраўдная прыгода, поўная адкрыццяў.

Класны кіраўнік 3 «Б» класа                              Суздалева К.І.