Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 16 па 21 лютага 2026 года.Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы. Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску». …
Рубрика: Вывучаем бeларускую мову
Фев 19
Квэст-гульня «У пошуках літары ў»
Кожны чацвер у сярэдняй школе № 2 г. Магiлёва праходзяць заняткі на роднай мове, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да беларускай мовы. 19 лютага 2026 года ў 4 «А» класе была праведзена квэст-гульня «У пошуках літары ў». Дзецi рухаліся па станцыях: «Чацвёрты лішні», «Беларуская ежа», «Ланцужок слоў», «Беларускія загадкі», «Складзі прыказку», «Скарб роднага слова», «Збяры …
Фев 13
Вывучаем беларускую мову
Роднае слова — моўная квецень 5 лютага ў 8 «А» класе прайшло пазакласнае мерапрыемства ў форме ток-шоу «Роднае слова — моўная квецень». Вучнi былi падзелены на каманды.Кожная каманда адказвала на пытаннi, успамiнала канцоўкi вершаў, адгадвала iмёны знакамiтых беларусаў i называла вядомыя беларускiя песнi па першых нотах.У канцы мерапрыемства вучнi зрабiлi выснову, што, дзякуючы роднаму слову, …
Фев 12
Знаўцы роднай мовы
У 4 “В” класе 12 лютага прайшла “Свая гульня”, якая называлася “ Знаўцы роднай мовы”. Гульня складалася з трох рубрык: “ Літаратурная старонка” “Старонкі гісторыі” і “Родная мова” Кожнае пытанне ацэньвалася ў балах ад 10 да 60 у залежнасці ад складанасці пытання. Перамагла каманда “Валошкі”, якая назбірала 120 балаў. Кожны стараўся падзяліцца ведамі, каб не …
Янв 29
Дзень беларускай мовы
29 студзеня ў 2 «В» класе пад кіраўніцтвам Кандрацьевай Кацяыны Лявонцьеўны адбылося мерапрыемства «Дзень беларускай мовы». Вучні даведаліся пра новыя беларускія словы, напрыклад, «конік», «сланечнік», «хрушч» і іншыя. Даведаліся пра сімвалы нашай краіны. Цікавае і пазнавальнае мерапрыемства запомнілася дзецям і пакінула добрыя ўражанні.
Янв 15
Знакамітыя мясціны Беларусі
У чарговы раз цікава і захапляльна прайшоў беларускамоўны чацвер. 15 студзеня ў рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 8″В» класе была праведзена гульня- віктарына з дапоўненай рэальнасцю «Знакамітыя мясціны Беларусі». У ходзе мерапрыемства клас быў падзелены на тэматычныя групы: «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Геаграфія», «Мастацтва», «Біялогія». Групы з захапленнем і цікавасцю спаборнічалі між сабой.Вучні праявілі сябе …
Дек 18
Беларусь — мая краіна
Пад кіраўніцтвам Ларчанка Алены Станіславаўны 18 снежня 2025 года ў 10 «Б» класе адбылося патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае нашай роднай краіне, дзе праз вершы, гульні і бяседы аб прыродзе, гісторыі, культуры і традыцыях Беларусі фарміруецца пачуццё гонару прыналежнасці да Радзімы. Вучні падрыхтавалі тэматычныя прэзентацыі, у якіх паказалі поспехі нашай краіны, традыцыі беларускага народа і хараство нашай …
Дек 11
Размаўляй са мной па-беларуску
11 снежня адбылося мерапрыемства ў 9 «В» класе пад кіраўніцтвам Кургузавай Алены Уладзіміраўны «Размаўляй са мной па-беларуску». Родная мова гучала ў вершах беларускіх пісьменнікаў, падрыхтаваных вучнямі, у папулярных народных песнях, якія спявалі навучэнцы ўсе разам. Было падрыхтавана воблака слоў, у якім вучні адлюстравалі свае адносіны да беларускай мовы.
Дек 04
Беларускія навагоднія традыцыі, прыказкі і прымаўкі
4 снежня ў 9 «А» класе ў межах папулярызацыі беларускай мовы адбылося мерапрыемства. Так як класная гадзіна праходзіла напярэдадні Новага года, было вырашана прысвяціць яго беларускім навагоднім традыцыям, гульням і забавам. Вучні яшчэ раз успомнілі, як беларусы сустракалі Новы год, Раство і Каляды, прыгадалі тэматычныя прыказкі і прымаўкі.
Ноя 27
Мая Радзіма — Беларусь
27 лістапада ў 3 класе ў рамках беларускамоўнага чацвярга прайшло мерапрыемства, прысвечанае нашай любай Радзіме – Беларусі. Гэта быў не проста ўрок, а сапраўднае падарожжа па краіне, напоўненае цікавымі адкрыццямі, яркімі эмоцыямі і цеплынёй сяброўства. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні. Паказвалі фотаздымкі прыгожых лясоў, палёў, рэк і азёр Беларусі. Абмяркоўвалі, якія жывёлы і птушкі …






















































































