2.04 у 5 «В» класе прайшло мерапрыемства «Таямніцы роднай мовы». Асноўнай мэтай была папулярызацыя беларускай мовы сярод вучняў класа. Класная дошка была прыгожа аформлена. На ёй размясціліся назвы раздзелаў: «Славутыя імёны», «Народная мудрасць», «Часціны мовы», «Фразеалагічны скарб». Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні пра гісторыю мовы і яе дзеячаў. У класе панавала сяброўская, але спаборніцкая атмасфера. Гульня вельмі спадабалася ўсім прысутным. Дзеці даведаліся шмат новага пра сваю родную мову, зразумелі, якія таямніцы ў ёй захаваны.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць выхоўваць любоў і павагу да культурнай спадчыны.
Падрыхтавала класны кіраўнік Скамарох Вікторыя Валер’еўна




















































































