Падарожжа па роднай краіне

У 7 А класе пад кіраўніцтвам Дракінай Вольгі Мікалаеўны 12 сакавіка адбылася займальная квэст-гульня «Падарожжа па роднай краіне». Падчас квэста вучні разгадвалі рэбусы і загадки пра родную зямлю на беларускай мове, малявалі сімвалы Беларусі, распавядалі пра цікавыя славутыя мясціны, у якіх яны пабывалі. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і ўтульнай атмасферы і пакінула захапляльныя эмоцыі і прыемныя ўражанні ў дзяцей.