19.03.2026 у 5 «А» класе адбылося яркае мерапрыемства «Роднае слова — моўная квецень», накіраванае на папулярызацыю беларускай мовы сярод падлеткаў.
Школьнікі з цікавасцю прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, дзе змаглі праверыць свае веды лексікі, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак на роднай мове.
Асаблівае захапленне ў вучняў выклікала выстава-інсталяцыя «Мая Беларусь», на якой былі прадстаўлены кнігі, тэматычныя плакаты і творчыя праекты навучэнцаў пра значнасць нацыянальнай мовы.
Падрыхтавала класны кіраўнік Хаіт Алена Юр’еўна




















































































