Дзень беларускай мовы

Мерапрыемства “Дзень беларускай мовы” ў 11 «А» класе было накіравана на папулярызацыю роднай мовы і развіццё цікавасці да нацыянальнай культуры. Як звычайна яно ўключала віктарыну і конкурсы на веданне фразеалагізмаў, пераклад з рускай мовы на беларускую, таксама была прадстаўлена прэзентацыя Аўчыннікавай Варвары пра гістарычнае развіццё беларускай мовы.
Такія мерапрыемствы паказваюць, што наша родная мова мілагучная і сучасная, дапамагаюць вучням адчуць хараство роднай мовы і важнасць яе вывучэння.
Падрыхтавала класны кіраўнік Давыдзенка Марыя Ігараўна