Размаўляй па-беларуску

Сёння, 14 мая, у 5 «Б» класе адбылося яскравае мерапрыемства «Размаўляй па-беларуску». Вучні шмат чаго даведаліся пра традыцыйнае адзенне беларусаў: назвы і прызначэнне, нацыянальныя сімвалы і арнаменты, іх значэнне і месца ў жыцці беларускага чалавека.
Навучэнцы весела і цікава бавілі час, шмат чаго пазналі і замацавалі на практыцы.
Падрыхтавала класны кіраўнік Лабкова Інга Уладзіміраўна