Дзе ты ходзiш, Дзед Мароз? Дзе марозiш ты свой нос? Я стаю тут самы першы, Пра цябе чытаю вершы, Не падглядваю ў паперку. Мне хутчэй нясi цукерку! Маша, Вiця i Аксана Ля мяне стаяць таксама. Усе апрануты прыгожа, Нават Грыша i Сярожа. Пра цябе ў нас малюнкi. Дзе ўсе нашы падарункi? |
1 снежня 2016 года ў 1″Б», 1″В» i 1″Г» класах адбылася вiктарына «Падарункi Дзеда Мароза». У вiктарыне ўдзельнiчалi 3 каманды: «Сонейка», «Вясёлка» i «Сняжок». Дзецi разгадвалi загадкi i рэбусы, спявалi песнi i ўспамiналi беларускiя словы. Вельмi прыемна, калi вучнi ў такiм маленькiм узросце ведаюць шмат слоў роднай мовы.
А.А. Лашко, класны кiраўнiк 1 «В» класа