Раённы семінар

8 кастрычніка на базе нашай школы прайшоў раённы семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Фарміраванне чытацкіх уменняў вучняў у працэсе выкладання беларускай літаратуры”. На семінары прагучалі выступленні настаўнікаў па наступных тэмах:
1. Фарміраванне чытацкай культуры вучняў ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзя як грамадская праблема;
2. Фарміраванне ўменняў творчага чытання і аналізу мастацкіх твораў на ўроку літаратуры;
3. Работа настаўніка-славесніка па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення вучняў у працэсе аналізу мастацкага твора;
4. Шляхі фарміравання матывацыі ў вучняў да самастойнага чытання і ўстойлівага інтарэсу да яго.

Акрамя выступленняў, Строцкая Н.П. і Крысянкова Н.Л. запрасілі ўдзельнікаў семінару на свае ўрокі “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” у 9 “А” клас і “Казкі” ў 5 “Б” клас. Урокі настаўнікаў былі цікавымі, насычанымі, запамінальнымі.
На семінары педагогі аналізавалі ўрокі літаратуры, дзяліліся вопытам сваёй педагагічнай дзейнасці, удзельнічалі ў творчай дыскусіі, выпрацоўвалі эфектыўныя метады і прыёмы фарміравання разумення зместу мастацкага твора.
Семінар атрымаўся змястоўным, насычаным.