Конкурс чытачоў «Мой родны кут, як ты мне мiлы …»

         Hіякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
               У рамках святкавання Дня роднай мовы 21 лютага ў нашай школе адбыўся конкурс чытачоў «Мой родны кут, як ты мне мiлы …», у якім прынялі ўдзел навучэнцы трэціх класаў. Конкурс накіраваны на заахвочванне і абарону роднай мовы, выхаванне любові і адданасці да сваёй Радзімы, пачуцця гонару за гісторыю свайго народа.
               Усе выканаўцы вершаў стараліся, каб іх чытанне было гучным, ясным, выразным, адпавядала стылю твора, яго жанравым асаблівасцям, правілам пісьменнага вымаўлення. У многіх з іх атрымалася ўвасобіць у голасе лагічную і сінтаксічную мелодыю прамовы, перадаць рытм верша.
       Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі граматы, а пераможцы — дыпломы 1,2,3 ступені.

 Дыплом 1 ступені – Лаўрова Паліна, вучаніца 3 «В» класа,
                                           Шэйда Кацярына, вучаніца 3 «В» класа.
      Дыплом 2 ступені – Бандарэнка Кацярына, вучаніца 3 «А» класа,
                                           Канавалава Крысцiна, вучаніца 3 «Б» класа.
      Дыплом 3 ступені – Сіпакова Ганна, вучаніца 3 «А» класа,
                                           Каталосава Арына, вучаніца 3 «Б» класа.

Конкурс чытачоў падарыў усім прысутным радасны настрой і мноства станоўчых эмоцый.

Рагоўская С.У., Гурчанка Н.В., Волкава Н.В.,

класныя кіраўнікі 3 «А», 3 «Б», 3 «В» класаў

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA