«Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!»
З прыгажосцю ўсёй Беларусі
Параўнацца нічога не можа,
Бо яна – адзіная наша
Зямля родная, лепшая маці.
Кожны чацвер у нашай школе праходзяць заняткі на роднай мове, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да беларускай мовы.
2 сакавіка 2017 года ў 3 «А» класе было праведзена мерапрыемства «Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!»
Дзецi адгадвалі загадкі на тэму «Жывёльны i раслiнны свет Беларусi», ўспаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму і родную мову, гулялі ў беларускія гульні, чыталi вершы пра прыгажосць беларускага краю, выконвалі народныя песнi i танцы.
Да мерапрыемства вучнi падрыхтавалі малюнкі на тэму «Я люблю Магілёў!» i беларускія касцюмы. У класе была аформлена выстава творчых работ і адбыўся паказ народных касцюмаў, зробленых сваімі рукамі.
Гэтае мерапрыемства падаравала дзецям шмат радасці, усмешак і добры настрой.
Рагоўская С.У., класны кіраўнік 3 «А» класа

OLYMPUS DIGITAL CAMERA