11 кастрычнiка 2018 года ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Магілёва» ў 3 «В» класе была праведзена гутарка «Мы –беларусы».У ходзе гутаркі гучалі вершы і песні пра Беларусь. Вучнi ўспаміналі аб дзяржаўных сімвалах сваёй краіны, пра мiлагучнасць роднай мовы, аб народных традыцыях, пра гісторыю роднай зямлі. На працягу ўсяго мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра, утульнасці і ўсеагульнай радасці. Дзецi выдатна справіліся з усімі заданнямі. Гутарка атрымалася яркай і насычанай.
Окт 10