Беларускі чацвер з родным краем!

Беларускі чацвер з родным краем!

У чарговы беларускамоўны чацвер, 18 кастрычніка, вучні 5 “В” класа здзейснілі цікавае і пазнавальнае падарожжа па Краіне беларусаў, прыняўшы ўдзел у віктарыне “Мой родны край”. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.