У канцы верасня ў файэ школы пачала работу выстава работ вучняў 1-9 класаў «Лета! Ах, лета», якая праходзiла ў рамках творчага праекта «Фота на калонах».
Тэматыка фатаграфiй – канiкулы, радасць адпачыну на прыродзе разам з роднымi, сябрамi, прыгажосць лета. Фотааб’ектыў дапамог дзецям падзялiцца сваiмi ўражаннямi аб новых падарожжах па Беларусi. Фотаздымкi напоўнены святлом i цяплом.
Работы Мiтрафанавай Арыны (9 «Б» клас) прысвечаны святому месцу «Блакiтная крынiца» i мiламу вясковаму быту. Фядотава Анастасiя (9 «А» клас) убачыла таямнiчасць беларускiх лясоў па дарозе ў Быхаў. Першыя промнi летняга сонца прабiваюцца на здымку Сафонавай Веранiкi (9 «А» клас). Пуцанкова Ксенiя (7 «А» клас) прысвяцiла сваёй сям’i цэлую фотасесiю. У залатым калоссi з ахапкамi канюшыны адпачываюць бацькi з любiмымi дзецьмi. Усё ў гармонii – чалавек i прырода. Вельмi прыгожа i натхнённа.
Работы юных фатографаў яшчэ раз паказалi, што родныя, знаёмыя беларускiя пейзажы напоўнены паэзiяй i цiхай прыгажосцю.Толькi iх трэба заўважыць! Дзецi ўбачылi гэту прыгажосць i падаравалi нам. Вялiкi дзякуй усiм удзельнiкам выставы!
Настаўнiк: Вараб’ёва I.У.