6 лютага 2019 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, літаратурнага крытыка, грамадскага дзеяча Аркадзя Куляшова.
Нарадзіўся паэт на Магілёўшчыне. Паэзія Куляшова прысвечана подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, людзям і прыродзе Беларусі. У яго перакладах на беларускую мову выйшла шмат твораў рускай, украінскай і замежнай паэзіі. Імя Аркадзя Аляксандравіча Куляшова прысвоена Магілёўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, школам у г. Мінску, Магілёве і Касцюковічах.
2 лютага 2019 года ў рамках святкавання юбілея А.А. Куляшова ў школьнай бібліятэцы аформлена юбілейная кніжная выстава «Жыццёвы і творчы шлях Аркадзя Куляшова». Вучні 8-х класаў пазнаёміліся с жыццём і творчасцю паэта.
І.В. Кейзерава, бібліятэкар