У цудоўнае свята «Дзень Маці» мы традыцыйна віншуем і выказваем велізарную падзяку нашым любімым матулям. 10 кастрычнiка 2019 года ў 4 “В” класе быў праведзены конкурс вершаў “Мая дарагая матуля”. Разам з вучнямі таксама мы чыталі кнігі па дадзенай тэме, разглядалі ілюстрацыі пра сваю сям’ю, разгадвалі загадкі на данную тэму Правялі заняткі-гутаркі «Прафесія маёй мамы”, “За што мы любім сваю маму”. Таксама мы падрыхтавалі для мам прыгожыя віншавальныя паштоўкі.
На працягу ўсяго мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра, утульнасці і ўсеагульнай радасці. Дзецi выдатна справіліся з усімі заданнямі. Конкурс атрымаўся яркiм і насычаным.
Класны кіраўнік 4 “В” класа
Белашэдава Т.А.