Беларускі чацвер

У беларускамоўны чацвер, 17 кастрычніка,  для вучняў  8 “А” класа нашай школы была праведзена інтэлектуальная гульня “Беларусь у маім сэрцы”. Гульня складалася з трох тураў. У першым туры “Славутасці зямлі нашай роднай” удзельнікі адказвалі на пытанні па гісторыі, культуры, этнаграфіі і фальклоры Беларусі. У другім туры “Мова беларуская мая” выяўлялі лепшага знаўцу роднай мовы. У трэцім – разгадвалі крыжаванку “Чым мы ганарымся?” Усе каманды паспяхова справіліся з заданнямі. Галоўнае, што кожны з удзельнікаў у сваім сэрцы знайшоў месца для любові да сваёй краіны, яе духоўнай спадчыны.