Пісьменства ў Беларусі

1 верасня 2022 года для вучняў 8-х класаў было праведзена гістарычнае падарожжа “Пісьменства ў Беларусі: крок у гісторыю”.

Вучні загадзя падрыхтавалі паведамленні пра беларускіх асветнікаў, пра культурную спадчыну нашай краіны, з цікаўнасцю адказвалі на пытанні віктарыны “Пісьмовыя крыніцы”.

Школьнікі падчас мерапрыемства паглыбілі свае веды аб асветніцкай дзейнасці нашых знакамітых дзеячаў культуры: Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сімяона Полацкага, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Гэтыя людзі стаялі ля вытокаў асветніцкай дзейнасці славян, яны стварылі імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце.

Гэта ўсё дапамагае фарміраваць каштоўнасныя адносіны да матэрыяльнай, культурнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа.

 

Крысянкова Н. Л.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры