Пад такой назвай у чарговы беларускамоўны чацвер, 29 верасня, прайшоў урок-роздум для вучняў 11 класа. Быць беларусам – гэта значыць не толькі быць духоўна напоўненым і трывала стаяць на зямлі, знайсці сваё месца, а таксама – гэта і быць прыцягальным, быць цікавым, быць жаданым, быць закаханым, быць камусьці неабходным, зрэшты, быць сучасным…
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.