Любi, шануй i ведай сваё слова

З прыгажосцю ўсёй Беларусі
Параўнацца нічога не можа,
Бо яна – адзіная наша
Зямля родная, лепшая маці.

            Кожны чацвер у сярэдняй школе № 2 г. Магiлёва праходзяць заняткі на роднай мове, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да беларускай мовы.

17 лiстапада 2022 года ў 1 «А» класе было праведзена мерапрыемства  «Любi, шануй i ведай сваё слова». Дзецi перакладалі словы з рускай на беларускую мову, адгадвалі загадкі, дагаворвалі сказы са знаёмых казак і вершаў. Мерапрыемства падаравала дзецям добры настрой.