Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
У 4 «Б» класе адбыўся конкурс малюнкаў «Беларускія краявіды». Вучні з захапленнем выконвалі творчае заданне. Іх работы атрымаліся рознымі, як і кожны закуток нашай краіны. Любіце, беражыце і ганарыцеся сваёй краінай. Яна ў нас адна і самая мілейшая нашаму сэрцу.