Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з‘яуляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 19 па 23 лютага 2024 года. Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы.
Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам :“Рускай мове дай разгрузку- размаўляй па- беларуску”. З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: адгадай беларускае слова- атрымай беларускую цукерку.
Пасля гэтага ты трапляеш у “Беларускі куточак” ,дзе цябе сустракаюць гаспадары ў нацыянальных беларускіх касцюмах. Нельга было прайсці міма фотазоны ”Інстаграм па- беларуску” ,якая працавала на працягу ўсяго Тыдня ў фае першага паверха, як і выставы “Мова жывая і непаўторная” ў бібліятэцы, як і акцыя “Размаўляй са мной па- беларуску”. У гэты ж дзень стартавала акцыя “Слова дня”, вынікі якой трансліраваліся ў школьным інстаграме.
Колькі досціпу,жартаў,самабытнасці беларусаў было на квэст-гульне “Мой чароўны беларускі край”,якая праходзіла на паралелі 6-х класаў.Шчаслівыя вочы дзяцей – сведчанне іх неабыякавасці і недарэмнасці нашай настаўніцкай працы.
Конкурс чытальнікаў твораў беларускай літаратуры “Школьныя зорачкі”дадаў новых фарбаў Тыдню.Чытальнікі паказалі шчырасць і неабыякавасць да роднай мовы,да Радзімы.
Кожны дзень суправаджаўся музычнымі паузамі “Хай гучыць беларуская песня”.Колькі сучасных музычных кампазіцый ёсць на беларускай мове!
Наступнае пазакласнае мерапрыемства прайшло под назвай “Хлеб- жыцця аснова”.
У ім удзельнічалі вучні 9-х класаў, якія праяўлялі інтарэс да таго, аб чым даведаліся.
На працягу тыдня праходзіў конкурс малюнкаў па творам мастацкай літаратуры.
Малюнкі атрымаліся яркія, вобразныя, бо нашы вучні вучацца ў школе з мастацкім накірункам.
У школе прайшлі мерапрыемствы, якія вылучаліся разнастайнасцю формаў, выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, масавасцю.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры:
Андрэева А.М.
Крысянкова Н.Л.
Шпартава Т.М.