О, родная зямля!

О родная зямля !
Ты кніга вечнага жыцця,
(М. Танк)

Мы гартаем старонкі гэтай кнігі, чытаем, захапляемся яе мілагучнай гаворкай.

У рамках тыдня роднай мовы у пачатковых класах адбыліся мерапрыемствы:

конкурс чытальнікаў вершау беларускіх пісьменнікаў і ранішнік, прысвечаны 100-годдзю песняра Нарачанскага краю Максіма Танка.

Вучаніца 4 “Г” класа Ганна Окалава выканала песню “Беларусачка”

Я дзяўчыначка- беларусачка,

Я Айчыне пра шчасце спяю.

Дзе ні буду сюды я вярнуся

Па душу і па песню сваю…

Звонкі галасок ляціць, разліваецца , пляскаюць у далоні вучні трэціх і чацвёртых  .  Да іх звяртаецца завуч пачатковых класау Наталля Алегаўна Высоцкая  —  і конкурс чытальнікаў пачынаецца…

Вы паслухайце родную мову,

Жаўруковаю песняй звініць  (М Танк) – пранікнённа чытае Кулініч Насця ( дыплом 1ст.4 “Г”кл. настаўніца Рагоўская С.У.)

“Родная мова,цудоўная мова”(У. Дубоўка)

Шытава Анастасія ( дыплом 1ст.4 “Г”кл. настаўніца Рагоуская С.У.)

Мова родная – беларуская,

Ты мая назаўсёды любоў (Т. Дзям”янава) – упэўнівае наша беларусачка  Ганна Окалава  ( дыплом 1ст. 4 “Г”кл. настаўніца Рагоўская С.У.)

Дыплом другой ступені атрымалі вучаніца 4”Б”кл. (настаўніца Гурчанка Н.В.) Д”ячкова Дзіяна за верш В.Віткі”Пралеска”

Дыпломы треццяй ступені атрымалі вучні таксама 4”Б”кл. (настаўніца Гурчанка Н.В.) Трызуноў Павел за чытанне урыўка з паэмы Я.Коласа “Новая зямля” і Данілава Насця за верш”Матуліны рукі”А.Вольскага

 

Матуліны рукі –адзіныя ў свеце

Заўсёды шануйце, любіце іх ,дзеці…

 

Заахвочваючыя дыпломы былі уручаны вучням 3”Б” кл.Бачкарову Івану і Астапковай Анастасіі (настаўніца Шаўкунова В.В.) і 3 “В” кл.Лазаковічу Уладу,Заяц Лізе, Шпакавай Валерыі (настаўніца Кшталтная Ж.С.)

Шчочку да вуснаў туліць,

Каб таямніцу спытаць:

-Белая Русь, матуля,

Гэта дзяўчынка ?

Так?! –   тэма матчынай пяшчоты ідзе побач  з тэмай любові да роднай зямлі.

 

 

А ўсе разам вучні 4”А” кл. (настаўніца Пудзянкова Е.В.) , 4”Б”кл. (настаўніца Гурчанка Н.В.) , 4”В”кл. (настаўніцаФаміна І.М.) , 4 “Г” кл. (настаўніца Рагоўская С.У.) ;

наладзілі ранішнік прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння песняра Нарачанскага краю Максіма Танка.

 

 

 

 

 

Мне пару крыл дало юнацтва:

Адно – зары світальнай ззянне

Парыў да сонца, да свабоды,

Другое – да цябе каханне… – пачынае ранішнік настаўніца 4 “В”кл.Фаміна І.М.

 

На экране партрэт паэта Яўгена Іванавіча Скурко – Максіма Танка .

На сцэне змяняюцца вучні , яны вядуць расповед пра цікавага і ўлюбёнага ў сваю зямлю паэта Максіма Танка, Яўгена Іванавіча Скурко ; на экране адно за другім змяняюцца слайды —  вехі жыцця творцы.

 

“За песні і сасонкі ,

узгоркі і даліны –

люблю цябе я звонка ,

люблю,мая краіна ! ” —    чытае Дзяніс Піліпенка

 

“Родныя прасторы”-    чытае Саша Казячая

 

“Рука маці”-  чытае Ганна Окалава , Дамір Зносак і Ганна Марозава

“Растуць нарадзіме маей неабсяжныя дрэвы “- сцвярджае Насця Кулініч

 

“Ці есць жыццё на нейкіх зорках ?” – пытаецца Экклесія Чэрская

 

На сцэну выходзяць хлопчыкі 4 “В”кл. Мікалай ДраздоУ, Усевалад Ігнаценка, Макеенка Максім, Фралоў Андрэй, Бурканаў Ілья, Павел Давыдзенка; гучыць верш “Родная мова”

З лягендау і казак бы лых пакаленняу,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц…

Ты выткана , дзіўная родная мова !

 

Трэба было  чуць, як па- мужчынску сурова і адказна прагучалі словы:

 

Няма на зямлі таго шчасця і гора,якога б ты нам перадаць не магла…

І гор праз якія б ты не правяла мяне на радзіму.

Туды, дзе сягодня стаіць акрываўлены вораг з пятлёй…

Над будучыняй і песняй маёй, —

Над тым што было і што век будзе вольным  !

 

Прыканцы ранішніка  настаўніца  Фаміна І.М. нагадала, што ў Мінску ёсць вуліца, універсітэт і, рэшце рэшт, ўдзячная памяць белаусаў  аб песняры Нарачанскага краю Максіме Танку, Яўгене Іванавічы Скурко.

 

Так  цікава, пранікнённа і разнастайна прайшоў тыдзень РОДНАЙ МОВЫ  ў пачатковых класах. Ніхто не застаўся ў баку;  ўсе былі аўтарамі і выканаўцамі !

 

На сцэне прыгожым пярэстым астраўком быў бачны кнігазбор. Для агляду была прадстаўлена выстава кніг беларускіх пісьменнікаў “Жывая крыніца роднай мовы”.

Пералік кніг з выставы:

  1. Прадвесне.
  2. Вось якія мы.
  3. Нам свецяць вочы роднай Беларусі.
  4. Жывіца.
  5. Жывая крыніца.
  6. Хто дбае – той і мае.
  7. Крынічка народнай мудрасці.
  8. Рыгор Барадулін. Шоў коця па канапе.
  9. Раіса Баравікова. Рамонкавы бераг.
  10. Артур Вольскі. Карусель.

Гэтымі кнігамі карыстаюцца чытачы школьнай бібліятэкі.

Матэрял подрыхтавала  настауніца Фаміна І.М.

Выставу падрыхтавалі: загадчыца бібліятэкай Ветрава І.А. і бібліятэкар Кейзерава І.В.