24 кастрычніка ў ДУА «Сярэдняя школа 2″ г. Магілёва» прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер. У гэты раз вучні 7 «В» класа пад кіраўніцтвам Андрэевай Алены Міхайлаўны прымалі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні «Беларускія прысмакі».
Які ж беларус не любіць паесці! А колькі смачных нацыянальных страў ёсць у беларускай кухні! Дома вучням трэба было намаляваць нацыянальную страву і напісаць яе рэцэпт. У час мерапрыемства вучні даведаліся, што гатавалі нашы продкі, дзяліліся рэцэптамі, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра ежу, з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, прысвечаных стравам беларускай кухні. А ў вольны час паабяцалі прыгатаваць разам з матуляй якую-небудзь беларускую страву.
Смачна есці!
Окт 25