28 лістапада ў 4 «В» класе адбылося мерапрыемства — урок-гульня па тэме «Мудрасць беларускіх загадак». Класны кіраўнік Волкава Наталля Віктараўна дапамагала вучням
удасканальваць уменні асэнсоўваць загадкі на беларускай мове і адгадваць іх. Настаўнік звяртала ўвагу на арыгінальнасць формы, адметную будову, вобразны лад беларускіх загадак. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне цікавасці вучняў да духоўнай спадчыны роднага краю.
Ноя 29