З прыгажосцю ўсёй Беларусі
Параўнацца нічога не можа,
Бо яна – адзіная наша
Зямля родная, лепшая маці.
Кожны чацвер у сярэдняй школе № 2 г. Магiлёва праходзяць заняткі на роднай мове, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да беларускай мовы.
16 студзеня 2025 года ў 3 «А» класе было праведзена мерапрыемства «Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!» Дзецi чыталі вершы пра прыгажосць беларускага краю, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, адгадвалі загадкі, прэзентавалі Беларусь у выглядзе газеты, якую стваралі сваімі рукамі. Мерапрыемства падаравала дзецям добры настрой.
Падрыхтавала: Рагоўская С.У.