Якая прыгожая, мілагучная, мяккая ,яскравая, звонкая наша мова! Родная мова мае вялiкае значэнне для кожнай нацыi, кожнага народа .
Каб прывіць вучням цікавасць і любоў да роднай мовы, у 7 «А» класе прайшла вiктарына «Беларусь -мая мова i песня». Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе спаборніцтва. Каманды павінны былі прайсці шэраг выпрабаванняў,у якіх трэба было выявіць веды па беларускай мове ,адшукаць адказы на нестандартныя пытанні. Падчас правядзення конкурсаў гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў,
песні беларускіх кампазітараў, выказваннi беларускiх дзеячаў. Весялосць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі ў класе.Хочацца верыць, што вучні, якія душой дакрануліся да багатай культурнай спадчыны беларускага народа, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.
Фев 07