Конкурс чытачоў «Гучы, мая родная мова»

13 лютага ў 3“В” класе пад кіраўніцтвам Гурчанка Наталлі Валер’еўны прайшоў конкурс чытачоў “Гучы,мая родная мова!” Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў. Калі слухаеш гэтыя творы,то не перастаеш здзіўляцца прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы.Кожны атрымаў “цудоўную цукерку”, каб лепей ведаць родную мову. Мерапрыемства выклікала цікавасць і станоўчыя эмоцыі, дапамагло вучням адчуць хараство роднага слова.