Гульня- віктарына «Размаўляем па-беларуску!»

27 лютага ў 6 «В» класе пад кіраўніцтвам Рыбковай Анжэлы Васiльеуны з мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці, развіцця моўнай культуры прайшла гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску!”. Вучні 6В класа гаварылi пра тое, што сярод мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на пытанні, рабілі творчыя паэтычныя замалеўкі, у конкурсе “Цікава ведаць” па чарзе выбіралі заданне і з выбраным словам састаўлялі сказы,пазнаеміліся з гісторыяй утварэння мовы, яе станаўленнем; з захапленнем складалі прыказкі, адгадвалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні, успаміналі беларускія народныя казкі.