Быў. Ёсць. Буду

“Быў. Ёсць. Буду”…
Да юбілею Уладзіміра Караткевіча

17 снежня, з нагоды 95-годдзя нараджэння Уладзіміра Караткевіча, у нашай школе прайшло мерапрыемства “Беларусь і беларускі народ у творы У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі””, якое было арганізавана работнікамі бібліятэкі сумесна з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.
Наведвальнікі бібліятэкі, вучні 8-х класаў, пазнаёміліся з біяграфіяй і багатай творчай спадчынай пісьменніка. Падчас мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя раздзелаў з твора “Зямля пад белымі крыламі”. Вучні змаглі пачуць сапраўдны голас Караткевіча праз аўдыёзапіс. Захопленыя багаццем паэтычнай спадчыны паэта, васьмікласнікі з вялікім задавальненнем чыталі вершы, дзяліліся ўласнымі ўражаннямі і эмоцыямі.
Да юбілею была разгорнута кніжная выстава, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка.
Вучні з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў мерапрыемстве і ў канцы выказалі слова шчырай падзякі арганізатарам.