Знакамітыя мясціны Беларусі

У чарговы раз цікава і захапляльна прайшоў беларускамоўны чацвер. 15 студзеня ў рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 8″В» класе была праведзена гульня- віктарына з дапоўненай рэальнасцю «Знакамітыя мясціны Беларусі». У ходзе мерапрыемства клас быў падзелены на тэматычныя групы: «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Геаграфія», «Мастацтва», «Біялогія». Групы з захапленнем і цікавасцю спаборнічалі між сабой.Вучні праявілі сябе як добрыя знаўцы гісторыі Радзімы. Марапрыемства дапамагло сфарміраваць павагу і цікавасць да гісторыі і традыцый сваёй краіны, папоўніць веды аб Беларусі. З гэтага мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі вынеслі добры настрой і карысныя веды.
Класны кіраўнік 8″В» класа: Андрэева А.М.