З 16 па 21 лютага традыцыйна праходзіць Тыдзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы збліжае людзей краіны, нагадвае, што ўсе мы — адно цэлае і што толькі ад нас залежыць будучыня нашай мовы. Давайце шанаваць, берагчы беларускую мову! Калі мы штодзень будзем размаўляць на нашай роднай мове, яна будзе жыць! У рамках тыдня роднай мовы ў бібліятэцы для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства: гульня «Гаворым і чытаем па- беларуску».
Удзельнікі гульні адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія назвы жывёл, іх паводзіны. Размаўлялі на роднай мове, чыталі вершы.Вучням спадабалася знаходзіць кніжкі на беларускай мове у фондзе бібліятэцы, гэта было не вельмі проста, але цікава. Гульня была яркай, насычанай і запамінальнай!




















































































