Кожны чацвер у сярэдняй школе № 2 г. Магiлёва праходзяць заняткі на роднай мове, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да беларускай мовы.
19 лютага 2026 года ў 4 «А» класе была праведзена квэст-гульня «У пошуках літары ў». Дзецi рухаліся па станцыях: «Чацвёрты лішні», «Беларуская ежа», «Ланцужок слоў», «Беларускія загадкі», «Складзі прыказку», «Скарб роднага слова», «Збяры слова». За кожнае правільна выкананае заданне вучні атрымоўвалі частку пазла, такім чынам, дзеці з кавалачкаў сабралі літару ў.
Квэст-гульня падаравала вучням добры настрой.
Падрыхтавала класны кіраўнік Рагоўская Святлана Уладзіміраўна




















































































