Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 16 па 21 лютага 2026 года.Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы. Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску». З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: адгадай беларускае слова — атрымай беларускую цукерку. Пасля гэтага ты трапляеш у «Беларускі куточак», дзе цябе сустракаюць гаспадары ў нацыянальных беларускіх касцюмах. На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы працавала ілюстраваная кніжная выстава «Мова жывая і непаўторная». Колькі доступу, жартаў, самабытнасці было на гульне «Свята роднай мовы», якая праходзіла на паралелі 6-х класаў. Шчаслівыя вочы дзяцей — сведчанне іх неабыякавасці і недарэмнасці нашай настаўніцкай працы. Кожны дзень суправаджаўся музычнымі паузамі «Хай гучыць беларуская песня». Колькі сучасных музычных кампазіцый ёсць на беларускай мове! Закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося 21 лютага, калі афіцыйна адзначаецца Дзень роднай мовы, літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Гучы,мая родная мова!» і гульнева-пазнавальным святам «Традыцыі вясёлай масленіцы».Усё мерапрыемствы вылучаліся разнастайнасцю формаў, выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, масавасцю. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: Андрэева А.М. Крысянкова Н.Л. Шпартава Т.М. Бунас А.У.




















































































