Знаўцы роднага слова

16 красавiка ў 7 «В» класе пад кіраўніцтвам Рыбковай Анжалікі Васільеўны прайшла цёплая размова пра родную мову. Вучні шчыра расказвалі, за што яны яе любяць: за мілагучнасць, цёплыя бабуліны словы, сучасныя песні і вершы. Пасля гэтага адбылася віктарына «Знаўцы роднага слова» (пераклад, фразеалагізмы, загадкі, конкурс ласкавых слоў). Перамагла дружба, але лепшай стала каманда «Васількі». Усе пераканаліся: беларуская мова — жывая і родная.