Турнір «Знаўцы роднай мовы»

23 красавіка ў рамках мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы ў 6 “Г” класе прайшоў турнір “Знаўцы беларускай мовы”. Мерапрыемства прайшло з мэтай падтрымкі цікавасці да беларускай мовы і літаратуры і да духоўнага здабытку народа. Выконваючы розныя заданні, дзеці праверылі і пашырылі свае веды пра нашу Радзіму, пра родную беларускую мову і літаратуру. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму і павагі да роднай мовы.
Падрыхтавала Акулёнак Алла Леанідаўна