10.09 у 7″Б» класе адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці. XXXIII Дзень беларускага пісьменства прайшоў 5-6 верасня ў Касцюковічах, радзіме славутых майстроў слова Аркадзя Куляшова, Алеся Пісьмянкова, Івана Чыгрыныва. Вучні расказалі пра гісторыю гэтага свята, пра нашых выбітных землякоў, класікаў беларускай літаратуры, і з вялікім захапленнем прачыталі ўрыўкі з іх твораў. У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Маладзечне, Мінскай вобласці.

























































































