«Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!»

«Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!»

З прыгажосцю ўсёй Беларусі
Параўнацца нічога не можа,

                                                                                                                         Бо яна – адзіная наша
                                                                                                                                     Зямля родная, лепшая маці.

           Кожны чацвер у нашай школе праходзяць заняткі на роднай мове, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да беларускай мовы. 

           2 сакавіка 2017 года ў 3 «А» класе было праведзена мерапрыемства «Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!»

           Дзецi адгадвалі загадкі на тэму «Жывёльны i раслiнны свет Беларусi», ўспаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму і родную мову, гулялі ў беларускія гульні, чыталi вершы пра прыгажосць беларускага краю, выконвалі народныя песнi i танцы. 

           Да мерапрыемства вучнi падрыхтавалі малюнкі на тэму «Я люблю Магілёў!» i беларускія касцюмы. У класе была аформлена выстава творчых работ і адбыўся паказ народных касцюмаў, зробленых сваімі рукамі.

            Гэтае мерапрыемства падаравала дзецям шмат радасці, усмешак і добры настрой.

Рагоўская С.У., класны кіраўнік 3 «А» класа

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA