7 снежня ў чарговы дзень беларускага маўлення ў нашай школе адбылася акцыя “Мультфільмы па-беларуску”. Вучні 6 класаў прагледзелі анімацыйныя фільмы на роднай мове: “Пра хохлікаў ды каляды” і “Залатая яблынька”. У час прагляду шасцікласнікі “адкрывалі нанова беларускае роднае слова”. Чуць жывую мову ў займальнай форме – вельмі важна. Такая акцыя садзейнічае папулярызацыі беларускай мовы сярод вучняў.