Беларускамоўны чацвер, 29 лістапада, адзначаўся цікавай акцыяй “Слова дня па-беларуску”.
Вучням было прапанавана пазнаёміцца з новым беларускім словам, даведацца пра яго лексічнае значэнне з прыкладамі ўжывання. Дзецям было цікава ўдзельнічаць у акцыі, яны з захапленнем знаёміліся з новымі словамі.
Мерапрыемства дапамагло вучням пазнаёміцца з новымі для іх беларускімі словамі, дазволіла пашырыць і ўзбагаціць слоўнікавы запас, зрабіць іх мову больш зразумелай і разнастайнай.