Беларускамоўны чацвер, 4 мая, адзначаўся цікавай акцыяй “Слова дня па-беларуску”.
У акцыі прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў нашай школы. Вучням было прапанавана пазнаёміцца з новым беларускім словам, даведацца пра яго лексічнае значэнне з прыкладамі ўжывання. Для вучняў кожнай паралелі былі прапанаваны розныя словы. Дзецям было цікава ўдзельнічаць у акцыі, яны з захапленнем знаёміліся з новымі словамі.
Мерапрыемства дапамагло вучням пазнаёміцца з новымі для іх беларускімі словамі, дазволіла пашырыць і ўзбагаціць слоўнікавы запас, зрабіць іх мову больш зразумелай і разнастайнай.