Беларускі чацвер з асалодаю!!!

Цікавай і запамінальнай атрымалася віктарына «Знаўцы беларускай мовы» 12 снежня ў 5 «А» класе.
Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве, падрыхтаваным класным кіраўніком Шпартавай Таццянай Мікалаеўнай. Яны з задавальненнем ўзгадвалі беларускія словы, пашыралі слоўнікавы запас.
Мерапрыемства дапамагло не толькі ўзнавіць атрыманыя веды, даведацца шмат чаго новага, але і адчуць вялікую асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, ад сумеснай каманднай працы.