17 снежня ў нашай школе адбылася цікавая сустрэча з прадстаўніком Таварыства беларускай мовы Красоўскай Таццянай Мікалаеўнай. Таццяна Мікалаеўна пазнаёміла вучняў з беларускімі ручнікамі, гісторыяй іх стварэння, арнаментам, з асаблівасцямі іх ужытку.
Дзецям сустрэча вельмі спадабалася. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве, знаёміліся з культурай, традыцыямі беларускага народа, пашыралі свой кругагляд.