Беларускі салавей

22 красавіка 2021 года  ў школьнай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Яго імя займае асаблівае месца ў галерэі іменаў, якія праславілі беларускі народ, ўзбагацілі яго культуру і мастацтва.

Галоўнымі гасцямі гэтага мерапрыемства сталі вучні і настаўнікі. У пачатку мерапрыемства адбылося знаёмства з жыццём і творчасцю знакамітага беларускага пісьменніка. Дзеці паглядзелі невялікі дакументальны фільм, пазнаёміліся з кніжнай выставай. На выставе літаратуры «Беларускі салавей» былі прадстаўлены асобныя творы аўтара, пераклады, а таксама кнігі і артыкулы аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка.

 

І.В. Кейзерава, бібліятэкар

Н.Л. Крысянкова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры