Чацвер з беларускай мовай
Беларускамоўны чацвер 21 верасня ў нашай школе адзначаны цікавым мерапрыемствам – літаратурнымі чытаннямі твораў Максіма Танка.
Максім Танк – выдатны майстра пяра. Яму падуладны самыя розныя жанры, стылі, сродкі, прыёмы, формы.
Максім Танк заўсёды выпраменьваў дабратворную, пазітыўную энергетыку, быў настроены на кампраміс, згоду і ўзаемаразуменне. Творчасць Танка шчыра і пранікнёна паэтызавала родную зямлю, Бацькаўшчыну-Беларусь, раскрывала духоўны свет беларуса – чалавека лагоднага, памяркоўнага, добразычлівага, сцвярджала высокія сацыяльна-маральныя, грамадзянска-патрыятычныя прынцыпы і каштоўнасці жыцця.
Дзеці з захапленнем знаёміліся з вершамі паэта, заразіліся энергетыкай яго твораў, пранікліся пачуццём добразычлівасці, спагады, гонару і любові да сваёй Радзімы, да яе слаўных сыноў.